Навіны

Гродзенскаму відэааператару Андрэю Ломаву далі штраф 10 базавых велічынь

Гродзенскага відэааператара, фрылансера Hrodna.life, Андрэя Ломава выпусцілі з следчага ізалятара турмы № 1. Яго затрымалі ўчора, 15 лістапада, у час акцыі памяці загінуламу ў Мінску Раману Бандарэнка каля стыхійнага мемарыялу ля помніка Фары Вітаўта.

Андрэя Ломава выпусцілі пасля суда блізу 17:10. Яго абвінавацілі паводле артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і прысудзілі штраф 10 базавых велічынь (270 рублёў). Свой прысуд Андрэй плануе абскарджваць.

Па словах Андрэя, яго не білі, а суп выявіўся нечакана смачным. Яго ўразіла, што абвінавачванні былі надрукаваны аднолькавыя для ўсіх, і паказанні сведак па розным людзям паўтараліся слова ў слова.

Відэарэпартаж Андрэя Ломава і Эміліі Комар пра жанчын у беларускай палітыцы прызналі найлепшым відэа на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя, вынікі якога падвялі 6 лістапада.

Чытайце таксама: Люди, передачи, суды. Что происходит у гродненских ИВС, где ждут и ищут своих после воскресной акции

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025