16 лістапада сталыя гродзенцы прайшлі маршам ад парка Жылібера праз цэнтр Гродна да мемарыяла на месцы Фары Вітаўта. Іх суправаджалі тры міліцыянты ў форме.

Больш за 20 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера. Шэсце прайшло новым маршрутам праз плошчу Леніна, вуліцы Сацыялістычную і Кірава. Дварамі пенсіянэры выйшлі на Савецкую вуліцу да мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі, усклалі кветкі, паведаміла «Радыё С**бода». Напярэдадні на пратэстнай акцыі 15 лістапада затрымалі дзвюх пенсіянерак.

Гродзенскія пенсіянеры выйшлі на Марш мудрасці
Гродзенскія пенсіянеры выйшлі на Марш мудрасці
Гродзенскія пенсіянеры выйшлі на Марш мудрасці
Гродзенскія пенсіянеры выйшлі на Марш мудрасці
Гродзенскія пенсіянеры выйшлі на Марш мудрасці

У час сённяшняга маршу затрыманняў заўважана не было.

Чытайце таксама: Праваабаронцы: у Гродне затрымалі 76 чалавек. У міліцыі колькасць затрыманых назваць адмовіліся