Гродзенскага відэааператара, фрылансера Hrodna.life, Андрэя Ломава выпусцілі з следчага ізалятара турмы № 1. Яго затрымалі ўчора, 15 лістапада, у час акцыі памяці загінуламу ў Мінску Раману Бандарэнка каля стыхійнага мемарыялу ля помніка Фары Вітаўта.
Андрэя Ломава выпусцілі пасля суда блізу 17:10. Яго абвінавацілі паводле артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і прысудзілі штраф 10 базавых велічынь (270 рублёў). Свой прысуд Андрэй плануе абскарджваць.
Па словах Андрэя, яго не білі, а суп выявіўся нечакана смачным. Яго ўразіла, што абвінавачванні былі надрукаваны аднолькавыя для ўсіх, і паказанні сведак па розным людзям паўтараліся слова ў слова.
Відэарэпартаж Андрэя Ломава і Эміліі Комар пра жанчын у беларускай палітыцы прызналі найлепшым відэа на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальных медыя, вынікі якога падвялі 6 лістапада.
Чытайце таксама: Люди, передачи, суды. Что происходит у гродненских ИВС, где ждут и ищут своих после воскресной акции