Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік прагназуе выхад на плато па каранавірусу, паведаміла “Гродзенская праўда” 10 лістапада. Ужо на наступны дзень колькасць тых, хто захварэў, у краіне дасягнула антырэкорду з прыростам у 1057 новых выпадкаў за суткі. 12 лістапада зафіксавана 1098 новых выпадкаў, 13-га – 1167. У Гродне з 14 лістапада ўвялі маскавы рэжым.

Каб не ператварыць чаканае плато ў чарговы пік, трэба ўзмацніць прафілактычную працу, лічыць Каранік. “Сацыяльна адказныя паводзіны грамадзян – гэта ў тым ліку наша праца па шырокім інфармаванні насельніцтва праз усе магчымыя каналы. Прафілактыка – найлепшы сродак, але без валюнтарызму!” – цытуе газета кіраўніка вобласці.

Што такое “эфект плато”

Медики говорят об эффекте плато при распространении инфекции, когда количество заболевших не повышается в течении длительного периода. Тогда на графике зависимости скорости от времени появляется горизонтальная линия.

Медыкі кажуць пра эфект плато пры распаўсюдзе інфекцыі, калі колькасць тых, хто захварэў, не падвышаецца ў плыні доўгага перыяду. Тады на графіцы залежнасці хуткасці ад часу з’яўляецца гарызантальная лінія.

Калі плато дасягнута і адсотак пазітыўных тэстаў не перавышае 3% ад усіх тэставаных, лічыцца, што краіна спраўляецца з эпідэміяй. Другі паказчык спаду – штодзённая колькасць ачунянняў больш, чым новых заражэнняў.

Што адбываецца ў Гродне – невядома

Дадзеных пра колькасць праведзеных тэстаў і іх вынікі ў матэрыяле “Гродзенскай праўды” няма. Няма статыстыкі па каранавірусу і на іншых афіцыйных сайтах вобласці.

«Служба аховы здароўя вобласці гатова да аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з каранавірусам. Ложкавага фонду дастаткова, медыцынскі персанал забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, сфармаваныя іх запасы. А галоўнае – у лекараў ужо ёсць каштоўны вопыт барацьбы з інфекцыяй. Для складаных выпадкаў разгорнутыя пункту падачы кіслароду. Зараз імі забяспечана больш за 35% ложкавага фонду, адведзенага пад COVID. Спецыяльна створаная камісія ацэніць рэзерв для падлучэння новых кропак ва ўсіх раёнах. Пры гэтым пастаўлена задача ў кожнай лячэбнай установе прадугледзець наяўнасць навучаных спецыялістаў для абслугоўвання кіслародных установак. Кампраміс немагчымы там, дзе на коне бяспека», – піша “Гродзенская праўда”.

Чытайце таксама:

Зноў змагаемся з “псіхозам”?

Гарадзенскім гарвыканкамам распрацаваў і 12 кастрычніка зацвердзіў “Комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) у горадзе Гродна”

План прадугледжвае пастаяннае «забеспячэнне аператыўнага інфармавання пра выяўленне асоб з каранавіруснай інфекцыяй» і «штотыднёвае інфармаванне старшыні Гродзенскага гарвыканкама аб эпідэміялагічнай сітуацыі па каранавіруснай інфекцыі».

Пункт 6 плана прадугледжвае таксама «правядзенне маніторынгу медыярэсурсаў на прадмет распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, фарміравання панічных настрояў у грамадстве і дыскрэдытацыі працы дзяржаўных інстытутаў».