У прыгарадзе Мастоў сталі з’яўляцца пудзіла праваахоўнікаў і труны з «цынічнымі» надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
У асноўным пудзілы вывешвалі на аўтобусных прыпынках, а труны размяшчалі ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.
— Шкадую, раскайваюся, прашу прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі, — сказаў на відэа абвінавачаны.
Таксама затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.