ААТ «Гродзенскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант» вырашыла закупіць сістэму кантролю і глыбокага аналізу трафіку. Кампанія аказвае паслугі кабельнага тэлебачання і доступу да інтэрнэту.

Па дадзеных на пачатак года, доля дзяржавы ў кампаніі перавышае 76%, піша Office.life.

У тэхнічных умовах для тэндэру сказана, што сістэма павінна быць разлічана мінімум на 100 тыс. абанентаў. Паласа прапускання — не менш за 10 Гбіт/с. Яна павінна ўмець фільтраваць трафік запытаў да інтэрнэт-рэсурсаў па URL і IP-адрасах.

Таксама ва ўмовах сказана: «Перанакіраванне запытаў абанентаў на старонку блакавання пры супадзенні ідэнтыфікатара са спісам доступу».

Як растлумачылі Office Life спецыялісты, такое абсталяванне неабходна для блакавання забароненых сайтаў на ўзроўні правайдэра.

Гродненский провайдер «Гарант» перейдет под контроль «Белтелекома»