У Гродне памерла гісторык і грамадская дзяячка Таццяна Маліноўская. Пра яе ўспамінаюць гісторыкі Ігар Трусаў і Юры Гардзееў.
Чалавеку наканавана жыць, пазнаваць свет, пакідаць пасля сябе спадчыну. Сёння да нас прыйшла сумная навіна. Не стала гісторыка і маствазнаўцы Таццяны Маліноўскай. У 1987−1990 Таццяна Рыгораўна ўзначальвала аддзел гісторыка-археалагічных даследаванняў гродзенскіх майстэрняў інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя».
З 1990 года яна выкладала на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічала ў грамадскіх жыцці. У 90-х гадах мінулага стагоддзя была старшынёй Фонда імя Льва Сапегі, дэтутатам гарадскога савета, членам гарадской тапанімічнай камісіі. Дзякуючы яе намаганням некаторым вуліцам горада былі вернуты гістарычныя назвы.
Таццяна Рыгораўна была прафесіяналам сваёй справы. Валодаючы саліднымі навукамі архіўных пошукаў у галіне гісторыка-культурнай спадчыны, карпатліва назапашвала матэрыялы па гісторыі архітэктурных помнікаў Гродна, гісторыі дамініканскага кляштара ці рэгулярнай забудовы раёна вуліцы Траецкай.
Таццяна Рыгораўна належала да катэгорыі вельмі рэдкіх спецыялістаў, якія супрацоўнічаюць у аўтарскіх калектывах па праектах рэстаўрацыі. Пры чым сваю працу абапірала на міжнародных методыках навукова-праектных работ. Такія гісторыкі, на Беларусі іх наўрад ці больш дзюжыны, павінны былі задаваць адпаведныя пытанні архітэктару, інжынеру, археолагу, канструктару. Аднак галоўнае — гэта быць у стане адказаць на шматлікія, даволі спецыфічныя і цяжкія для гуманітарыя пытанні. Такому ў беларускіх вну не вучаць.
Таццяна Рыгораўна пастаянна вучылася. Пачынаючы ад карыфея — архітэктара Валянціна Калніна, шліфуючы свой варштат падчас архіўных пошукаў у архівах Расіі, Беларусі, Польшчы і Літвы. На жаль, перадаць свае рэдкія і спецыфічныя веды і навыкі магла толькі асабіста, у працэсе падрыхтоўкі праектаў канкрэтных рэстаўрацыйных аб’ектах.
На рэстаўрацыйных аб’ектах няма таблічак з імёнамі і прозвішча супрацоўнікаў рэстаўрацыйных работ, хаця іх аднаўленне было эфектам навуковай апантанасці такіх асоб як Таццяна Маліноўская.
Светлая памяць, Калега…