З 9 жніўня ў Гродзенскай вобласці склалі 3 000 адміністрацыйных пратаколаў і распачалі 137 крымінальных спраў, звязаных з пратэстнымі акцыямі, паведамілі «Гродна Плюс» ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сярод крымінальных спраў - хуліганства, падпалы, абраза супрацоўнікаў міліцыі і службовых асоб у інтэрнэце, пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службовых асоб.
У ізалятары часовага ўтрымання абмежавалі доступ іншых асоб і прыём перадач для ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у вобласці. Ізалятары забяспечаныя ўсімі неабходнымі матэрыяламі, прадуктамі і прадметамі гігіены, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.