31 кастрычніка з Мінска ў Гродна прыбыў аўтапрабег «За адзіную Беларусь» — на многіх скрыжаваннях горада дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ, якія перакрываюць іншыя напрамкі пры набліжэнні удзельнікаў аўтапрабегу. Падчас праезду калоны праз кольца на Фартах, праезд быў заблакаваны для хуткай дапамогі. Чытачка «АвтоГродно» дзеліцца відэа. Дапоўнена: інфармацыя ДАІ.
Пакуль «хуткая» чакала, міма праехала каля 120 аўтамабіляў.
«<…>У нейкі момант да скрыжавання пад’ехаў аўтамабіль «хуткай дапамогі» БЕЗ уключаных маячкоў. Кіроўца «хуткай» пацікавіўся, ці можна праехаць. Інспектар адказаў, што калі ёсць экстраная неабходнасць па аказанні медыцынскай дапамогі, то неабходна ўключыць маячкі і праехаць. Так і было зроблена! Ніякіх перашкод або абмежаванняў супрацоўнік ДАІ не рабіў. <…>
У выніку, час прыпынку аўтамабіля «хуткай дапамогі» склаў роўна столькі, колькі размаўлялі кіроўца і інспектар", — пракаментавалі ў ДАІ Гродна.