Ноч нерасстралянай паэзіі ў Гродне 29 кастрычніка
Гарадзенцы ўшанавалі памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсій. Увечары 29 кастрычніка ў Цэнтры гарадзкога жыцьця артысты паказалі, як маглі выглядаць суды над беларускімі паэтамі ў 1937 годзе, піша С**бода.
Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Міхась Чарот, Анатоль Вольны і яшчэ больш за сотню прадстаўнікоў інтэлігенцыі былі забітыя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Горадзенскія артысты зрабілі пастаноўку з судом-тройкай, дзе паказалі, як маглі выглядаць апошнія гадзіны паэтаў і літаратараў. Акторы чыталі вершы сваіх пэрсанажаў. Судзьдзі кожнаму выносілі прысуд — расстраляць.
«Дубоўка яшчэ ў 30-х казаў: „Сядуць усе“», — зазначыў адзін з актораў.
Ролі выконвалі ў тым ліку звольненыя нядаўна артысты горадзенскага драмтэатру — Сяргей Курыленка, Валянціна Харытонава, Натальля Лявонава. Калі ў пастаноўцы «судзілі» дырэктара тэатру Алеся Ляжневіча, адзін з судзьдзяў прамовіў: «Ведалі мы аднаго дырэктара тэатру». У залі засьмяяліся.
Такую сустрэчу, ужо традыцыйную для Менску, зладзілі ў Горадні ўпершыню. На яе прыйшлі каля сотні чалавек. У памяшканьні прысутнічалі «людзі ў цывільным». Перад імпрэзай да Цэнтру гарадзкога жыцьця пад’ехаў міліцэйскі «УАЗік» і стаяў, пакуль усе не разышліся.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…