Навіны

Лукашэнка пра «Гродна Азот»: «Разнясе воблака, загінуць тысячы людзей». Чым на самрэч небяспечны завод для горада

Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні новых памочнікаў у рэгіёнах — а на Гродзеншчыне ім зараз будзе ужо былы кіраўнік МУС Юрый Караеў — выказаўся пра забастоўкі на «Гродна Азоце» і аб бяспецы на заводзе,&nbsp.

Лукашэнка паставіў перад новымі памочнікамі ў рэгіёнах задачу па забеспячэнні грамадскай бяспекі.

— Гэта вельмі важна вам як ваенным людзям — парадак у абласцях.

Кажучы пра акцыі пратэсту, ён сказаў, што «ў асноўным хістаюцца ў Менску, але супакойвацца не трэба і ў рэгіёнах».

 — Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1−2 тыс., але тым не менш. Асабліва ў Гродне. Гэта што такое: заклікаюць спыніць «Гродна Азот» ці зладзіць страйк. А калі выбух… Там жа высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць. Не дай бог што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам. А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гродна разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей. З гасцямі амаль паўмільёна ў Гродна круціцца. Таму пытанне грамадскай бяспекі — найважнейшы пытанне, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У Гродне сапраўды пераважаюць вятры заходняга кірунку. «Гродна Азот» пабудаваны з улікам ружы вятроў, на ўсходнім краі Гродна. Дым з захаду на ўсход, у процілеглы ад горада бок.

У чым небяспека прадпрыемства для горада, і як яго будуць спыняць, яшчэ ў жніўні разбіраўся Hrodna.life. Асноўная — у маштабнай уцечцы аміяку. Яна магчымая з-за парываў трубаў, выкідаў з ёмістасцяў або паломак на кампрэсарах, а таксама з-за памылак вытворчага персаналу. Для мінімізацыі ўздзеяння на горад завод пабудаваны па ружы вятроў. Усе вытворчасці «Азоту» ўладкованыя так, каб лакалізаваць любыя аварыі на тэрыторыі прадпрыемства. Па справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе (АУНА), падрыхтаванай у 2015 годзе на будаўніцтва новага азотнага комплексу, не ўяўляюць небяспекі для насельніцтва (на адлегласці ад 1 кіламетра) разлівы аміяку ў колькасці да 40 тон.

Таксама на «Азоце» масава вырабляюць капралактам. Гэта сыравіна для поліамідных вырабаў. Вострае атручванне капралактамом можа прывесці да смяротнага выніку. Але ў вытворчасці ён адносна бяспечны. Што можа падарвацца на «Азоце», так гэта гаручы газ метан. Тут яго выкарыстоўваюць як сыравіну для вытворчасці. Часам паводле ўмоваў тэхналагічнага працэсу газапаветраную сумесь скідаюць у дымавыя трубы і спальваюць у паходнях.

Што адбываецца на «Азоце»

Нагадаем, у панядзелак, 26 кастрычніка, некаторыя рабочыя «Гродна Азоту» вырашылі далучыцца да агульнанацыянальнага страйку. У цэхах людзі, якія адпрацавалі змену ноччу, не здавалі яе тым, хто прыйшоў раніцай на працу. У сваю чаргу, «ранішнікі» змену не прымалі. Рана раніцай у панядзелак каля прахадной заводу сабралася каля 100 чалавек — рабочыя і група падтрымкі. Сюды ж прыехаў АМАП. У аўторак і сераду паступала інфармацыя аб тым, што частка людзей працягваюць заставацца на сваіх працоўных месцах, не здаючы змену, а таксама з’явіліся звесткі пра нібыта звольненых працоўных.

28 кастрычніка ўсе цэхі «Гродна Азот» працавалі, але змены былі няпоўнымі і кіраўніцтва шукала замену страйкоўцаў супрацоўнікам. 12 азотаўцаў звольненыя, ім абяцалі выслаць працоўныя кніжкі па пошце. 17 супрацоўнікаў заявілі аб далучэнні да страйку, у тым ліку з цэхаў «Аміяк-3» і «Карбамід-4».

Супрацоўніка ААТ «Гродна Азот» Аляксандра Жука суд Кастрычніцкага раёна Гродна 28 верасня асудзіў на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Член незалежнага прафсаюза Аляксандр Жук знік рана раніцай 27 кастрычніка. Яго забралі на гутарку ў КДБ.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025