Алеся Краўцэвіча асудзілі на штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў). Паседжанне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Тры дні да суда гісторык правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
Доктара гістарычных навук затрымалі 25 кастрычніка падчас акцыі пратэсту. Калегі Краўцэвіча напісалі адкрыты ліст у ягоную падтрымку.
Алеся Кравцевича оставили в изоляторе. Как его поддержали ученые и люди культуры
Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч — даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, аўтар 15 навуковых манаграфій, шматлікіх артыкулаў, а таксама тэлепраграмы «Загадкі беларускай гісторыі».