Машыніст пятага разраду цэха рамонту тэхналагічнага абсталявання Фёдар Рававы 26 кастрычніка абвясціў пра страйк. Пра гэта паведаміў Telegram-канал, звязаны з супрацоўнікамі прадпрыемства.
«Не маю намеру сваёй працай фінансаваць злачынны рэжым з яго катаваннямі, забойствамі і беззаконнем», — напісаў ён у сваім звароце.
Фёдар Рававы патрабуе сыходу Аляксандра Лукашэнкі, спынення гвалту і вызвалення палітычных зняволеных.