Медыцынскія работнікі Гродна паведамілі, што не могуць застацца ў баку ад падзей, якія адбываюцца ў іх любімай краіне. У звароце яны казалі пра гвалт на вуліцах, жорсткае абыходжанне ў тым ліку з іх калегамі, крымінальных справах у дачыненні да грамадзян, рэпрэсіях і «нелегітымнага прэзідэнта».
— Мы хочам выказаць сваю салідарнасць з людзьмі іншых прафесій, якія не баяцца выказваць сваё меркаванне; усім грамадзянам нашай краіны, якія гэтак жа, як і мы, хочуць атрымаць абарону сваіх правоў і выкананне законаў, — сказалі медыкі ў відэазвароце. — Мы стаміліся баяцца. Мы не робім нічога супрацьзаконнага. Мы не хаваем свае твары, таму што сёння пара прымаць рашэнне. Кожнаму трэба зрабіць свой выбар. Кампрамісаў няма.
Прыводзім патрабаванні медыкаў цалкам:
Патрабуем прызнанаць выбары
Патрабуем правядзеньня новых, сумленных выбараў.
Мы супраць гвалту і рэпрэсій.
Мы супраць правядзення так званай «канстытуцыйнай рэформы», падчас якой адбудзецца толькі перагрупоўка кланаў з канчатковым пазбаўленнем магчымасці грамадзян Рэспублікі Беларусь уплываць на лёс сваёй краіны;
Мы патрабуем прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці тых, хто ўдзельнічаў або ўдзельнічаюць у катаваннях і здзеках у дачыненні да мірных грамадзян.
Мы патрабуем атрыманне аб’ектыўнай, своечасовай і дакладнай інфармацыі са СМІ;
Мы за спыненне любога пераследу альтэрнатыўных меркаванняў і выказванняў;
Мы патрабуем неадкладнага вызвалення асоб, прызнаных палітвязнямі, і ўсіх незаконна затрыманых падчас мірных пратэстаў грамадзян;
Мы патрабуем спынення дыскрымінацыі прадстаўнікоў царквы і яе служыцеляў і прыхільнікаў;
Мы патрабуем справядлівага і сумленнага судовага разбору па факце фальсіфікацыі выніковых пратаколаў народнага галасавання на выбарах.
Мы выступаем супраць прымусовага звальнення медыцынскага персаналу і работнікаў адміністрацыі медыцынскіх устаноў па прычыне нязгоды з рашэннямі дзеючай улады ў Рэспубліцы Беларусь.
Мы, як прадстаўнікі самай гуманнай прафесіі, якія далі клятву лекара, заяўляем, што гатовыя аказваць медыцынскую дапамогу кожнаму, хто мае патрэбу ў ёй, незалежна ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, маёмаснага і службовага становішча, месца жыхарства, адносіны да рэлігіі, перакананняў, прыналежнасці да грамадскіх аб’яднанняў, а таксама іншых абставінаў.
У гэты неспакойны час асабліва запатрабаванай з’яўляецца псіхалагічная і псіхатэрапеўтычная дапамога. Нагадваем, што яе можа атрымаць кожны, незалежна ад пералічаных фактараў, ананімна, патэлефанаваўшы ў кругласутачную бясплатную службу дыстанцыйнай псіхалагічнай дапамогі.
«Тэлефон даверу» па нумары 170 (г. Гродна), альбо 80 152 170 (Гродзенская вобласць).