19 кастрычніка кропкай збору для «Марша мудрасці» стаў парк Жылібера. Там сабралася каля дваццаці гродзенцаў сталага ўзросту. Яны прайшлі маршам вакол парку, міліцыя нікога не затрымлівала.
Супрацоўнікі назіралі за тым, што адбываецца, і ўмяшалася толькі тады, калі пенсіянеры вырашылі прайсці на вуліцу Савецкую. Калі міліцыя перакрыла праход на вуліцу, тады пенсіянеры развярнуліся і разышліся.
На першы марш пенсіянераў, які прайшоў 12 кастрычніка, сабралася каля сотні людзей пажылога ўзросту. У той дзень былі затрыманыя шэсць удзельнікаў маршу.