Акторы закрытага Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія звольніліся разам з калегамі на знак салідарнасці, ды рэжысёр Андрэй Кашперскі запусцілі сатырычны Youtube-канал «ЧинЧинЧенэл». У ім купалаўцы высмейваюць беларускае чынавенства і іранізуюць над дзяржаўнай прапагандай. Чарговае відэа – кліп “Шчучыншчына” – пародыя на прапагандысцкія ролікі.
“Новый музыкальный хит “Шчучыншчына” от восходящей звезды белорусской эстрады Елены ЖелудOk теперь в FullHD! Премьера данного видеоклипа состоялась в рамках национального аудиовизуального проекта “ЧинЧинЧенэл” в выпуске под идентификационным названием “ЧинЧин №2 │ Чиновники в логове поколения NEXT”, – так кліп падпісаны на канале купалаўцаў.
У ролі “Елены Желудок” выступіла акторка Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра Алена Зуй-Вайцяхоўская. Аўтары тэкста – акторы и музыкі Зміцер Есеневіч і Міхаіл Зуй, а таксама пісьменнік Андрэй Горват.
Падпісантам канала symbal.by відэа напомніла кліп 13-гадовай Ксеніі Дзягелька “Я из деревни” (2012).
Чытайце таксама: Беларусы знялі дзіўны кліп пра Дажынкі – «галоўнае свята краіны»


