Новости

Галоўны ідэолаг Гродзенскай вобласці мяняе стары сцяг на новы праз «унутраныя пытанні»

13 кастрычніка на сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на набыццё інтэр'ернага дзяржсцяга з дрэўкам для Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Новы сцяг патрэбен тэрмінова: заяўкі прымаюць да пятніцы. На пастаўку даюць адзін тыдзень.

З размовы з прадстаўніком заказчыка Naviny.by высветлілі, што «кабінетны прыгожы сцяг» патрэбны начальству, бо стары «не такі прадстаўнічы, так бы мовіць». Патрабаванні да сцяга — метр на два; да металічнага дрэўка — ад 2,4 да 3 метраў.

Палічым грошы

З бюджэту на новы сцяг выдзелена 260 рублёў: 100 рублёў на дрэўка і 160 рублёў на палотнішча. У камерцыйнай арганізацыі з Мінска Flag.by паведамілі, што падобны заказ можна выканаць за значна меншую суму — 141,6 рубля: 21,6 рубля каштуе дрэўка з навершам і 120 рублёў — палотнішча.

Дарэчы, пераплацілі ідэолагі і год таму, калі на куплю 18 вулічных сцягоў вылучылі 2000 рублёў з бюджэту (па 111 рублёў на сцяг), калі ў Мінску гэты ж замову можна было выканаць за суму ўдвая меншую (60 рублёў за штуку).

Сцяг — пытанне палітычнае?

Навошта патрэбен новы сцяг, Naviny.by пацікавіліся ў галоўнага ідэолага Гродзенскай вобласці Ігара Булаўка.

Ён узначаліў упраўленне ў красавіку 2020 года, калі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў вертыкаль абнаўлялася па ўсёй краіне.

Ігар Булаўка. Фота grodnonews.by

— Чым вам стары сцяг не падабаецца?

— Ёсць у нас ўнутраныя пытанні. У кабінеце прадугледжана знаходжанне сцяга, дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь.

— Навошта такі вялікі?

— Без каментарыяў… А як вы думаеце, у начальніка ідэалагічнага ўпраўлення аблвыканкама павінен быць сцяг?.. Для яго прадугледжана канкрэтнае месца, забяспечанасць кабінета дзяржаўнай сімволікай… Нічога ў гэтым такога няма, каб пільна звяртаць увагу.

На пытанне, ці не час купляць бел-чырвона-белы сцяг, Ігар Булаўка адказаў, што на многіх сайтах вісіць відэа пра гісторыю і таго, і другога сцяга. «Для сябе можна зрабіць нейкія акцэнты», — сказаў ён.

Не выключана, што стары сцяг мог быць якім-небудзь чынам прыведзены ў непрыдатнасць. Але аб гэтым не сказаў ні адзін суразмоўца. Ігар Булаўка жа намякнуў на нейкія «свае ўнутраныя пытанні».

Новы кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік ў нядаўнім интэрвью РИА «Новости» прызнаваўся, што паездзіў па працоўных калектывах, але дыялогу не атрымалася. Гродна быў і застаецца другім па масавасці пратэстаў рэгіёнам Беларусі. 12 кастрычніка тут прайшоў марш пенсіянераў, за дзень да гэтага, у нядзелю, людзі выйшлі на штотыднёвую акцыю пратэсту.

Падзяліцца
Меткі: улады

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025

6000 рублёў у месяц можна зарабляць з базавай адукацыяй: спіс вакансій

У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…

29 сакавіка 2025

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025

У Гродне адкрылася кафэ «Буржуйка» з абедамі навынас

Кафэ “Буржуйка” з абедамі навынас адкрылася па вул. Ткацкая, 14 у (раён Ласосна). Па цане…

28 сакавіка 2025

У Гродне менш за 10% вуліц патрабуюць пільнага перайменавання. Якія назвы найчасцей сустракаюцца ў Гродне?

Усяго 8% назваў вуліц Гродна звязаны з савецкімі і расійскімі вайсковымі дзеячамі і камуністамі, якія…

28 сакавіка 2025

У гродзенскім ЦУМе адкрываюць кафэ Grand Bistro. Гродзенцы незадаволеныя, што няма інфармацыі

Кафэ хуткага харчавання Grand Bistro адкрываюць на чацвёртым паверсе ЦУМа на Савецкай, 18, дзе раней…

28 сакавіка 2025