Пасля транспарціроўкі кожнага пацыента незалежна ад наяўнасці ў яго прыкмет інфекцыйнага захворвання медыкі Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі праводзяць дэзінфекцыю салона аўтамабіля і паветра антысептыкам. Пасля апрацоўкі аўтамабіля медыкі ў спецыяльна абсталяваным памяшканні абеззаражваюць і ўтылізуюць касцюмы, піша БЕЛТА.







