Падача цяпла ў жылыя дамы ў Гродне пачнецца з 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў РУП «Гроднаэнерга». 13 кастрычніка ацяпленне ўключылі ў дзіцячых дашкольных і школьных установах, установах аховы здароўя стацыянарнага тыпу, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах.

Ужо з 14 кастрычніка цяпло пачне паступаць у жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі і тэатры — сярэднесутачная тэмпературай вонкавага паветра не перавышала плюс 10 градусаў на працягу некалькіх сутак.