Фота: t.me/grsuperemeny
У корпус юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 14 кастрычніка прыйшлі людзі ў форме. Чалавека пад рукі вывелі з корпуса прама пасярод пары, паведамляе Telegram-канал «ГрГУ — ПЕРЕМЕН».
Па адной з версій, затрыманы — студэнт, які нядаўна вярнуўся з «сутак». Па другой версіі, якая ёсць у адміністратараў чата, гэта падазраваны. Па якой справе і што ён рабіў ва універсітэце, невядома. Інфармацыі ад дэканата ў студэнтаў няма.
Атрымаць каментар у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама Hrodna.life не ўдалося.
Студэнты паведамілі ў Telegram-канале, што ў корпусе перыядычна праводзяцца выязныя судовыя паседжанні, каб падрыхтаваць юрфак да будучай працы. Міліцыя па заканчэнні суда вывела асуджанага.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…