Паводле версіі міліцыі, 25 жніўня ў Гродне каля будынка Кастрычніцкага РАУСа гродзенец распыліў газ з балончыка ў твар праваахоўніка. У МУС паведамілі, што той атрымаў хімічны апёк вачэй. На гродзенца распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, яго заключылі пад варту.

Гродзенца шукалі аператыўнікі абласнога ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй. Па інфармацыі міліцыі, 29-гадовы жыхар Гродна прымяніў спецсродак, каб перашкодзіць затрыманню іншага ўдзельніка пратэсту.

Пры аглядзе кватэры маладога чалавека знайшлі ёмістасці з гаручых вадкасцю і пнеўматычную зброю.

В Гродно завели еще одно уголовное дело за насилие в отношении ОМОНа

Сілавікі ж ў Гродне пачалі ўжываць спецсродкі, у тым ліку газ, з пачатку пратэстаў 9-га жніўня. 4 кастрычніка яны распылілі газ у твар 13-гадовай дзяўчынцы.

Зараз — у сацыяльна небяспечнае становішча ці на ўлік. 13-гадовая гродзенка трапіла ў аўтазак за вылітую колу