Фота: pixabay.com
У Беларусі на 12 кастрычніка зарэгістраваныя 83 998 (+464) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 77 423 (+203) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Памёр 901 (+5) пацыент. Усяго праведзена 2 087 430 тэстаў.
— Мы бачым пад’ём. Гэта яшчэ не тыя лічбы, якія ў нас былі вясной і летам, усё ж менш. У любым выпадку мы рыхтуемся, праводзіцца перапрафілізацыя коечнага фонду, каб мы былі гатовыя аказаць дапамогу. На сённяшні момант у нас няма ніякіх праблем са сродкамі індывідуальнай абароны, створаны запасы, якія забяспечваюць месяц спакойнай працы на тыя сродкі, якія вырабляюцца ў нашай краіне, і як мінімум два месяцы — тое, ад чаго мы залежым ад імпартных паставак. У дастатковай колькасці хапае рэактываў. Плюс за летні перыяд мы пашырылі магчымасці нашай лабараторнай дыягностыкі, адкрыты новыя лабараторыі для таго, каб больш аператыўна рабіць аналізы на ўзроўні рэгіёнаў, а не вазіць гэта ўсё ў цэнтры калектыўнага карыстання, — сказаў Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама ў інтэрв'ю «РИА Новости».
— Ці паступіць ў рэгіён расійская вакцына ад каранавіруса?
— Мы, як усе астатнія рэгіёны, плануем пасля Мінска ўдзельнічаць у правядзенні клінічных выпрабаванняў. Па меры напрацоўкі матэрыялу ў горадзе Мінску будзе далейшае распаўсюджванне выпрабаванняў па рэгіёнах. Пакуль гэта ў рамках правядзення клінічных выпрабаванняў. Пакуль не магу сказаць, якія тэрміны. Абмяркоўвалі, што да канца кастрычніка будзе прынята рашэнне аб накіраванні вакцыны.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…