Звесткі пра Святлану Ціханоўскую размешчаны на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Расіі. Падрабязнасцяў, з якой менавіта справай звязаны вышук, няма.

Скрыншот адказу на запыт МУС РФ

У заўвазе пазначана, што яе шукаюць па артыкуле Крымінальнага кодэкса. Калі Святлана Ціханоўская з’явіцца на тэрыторыі Расіі, яе затрымаюць.

У міжнародным вышуку Святлана Ціханоўская не знаходзіцца, паведаміла ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

На пытанне, ці абвешчаная Святлана Ціханоўская ў вышук на тэрыторыі Беларусі, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава: «Пакуль у мяне няма інфармацыі, якую я магла б вам паведаміць», піша TUT.BY.

Чытайце таксама: