Новости

Польскае консульства ў Гродне спыніла прыём грамадзян

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне адклікае прыём грамадзян па ўсіх пытаннях, за выключэннем вельмі тэрміновых. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным урадавым сайце Польшчы 7 кастрычніка.

«Аб любых зменах у арганізацыі працы Консульства мы будзем трымаць вас у курсе», — сказана ў паведамленні. Прычыны зменаў у працы консульства не ўдакладняюцца.

29 верасня стала вядома, што ў Гродне пасля доўгага перапынку аднавілі запіс на атрыманне карты паляка. Запісацца на сустрэчу з консулам Польшчы маглі толькі тыя, хто планаваў падоўжыць дзеянне дакумента, і людзі старэйшыя за 65 гадоў.

5 кастрычніка кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў заявіў пра адкліканне для кансультацыі «часткі паслоў, акрэдытаваных у Беларусі». Пры гэтым ён падкрэсліў, што «прыярытэтам застаецца падтрымка беларусаў і іх імкнення да дэмакратызацыі краіны». Тым жа вечарам амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь. Амбасадар Нямеччыны Манфрэд Хутерер з’ехаў для кансультацый у Берлін 6 кастрычніка.

Раней, 2 кастрычніка, беларускі МЗС запатрабаваў у пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. Там таксама паведамілі, што амбасадары Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Мінск для кансультацый, і прапанавалі Варшаве і Вільні рушыць услед гэтаму прыкладу. Літва і Польшча тады заявілі, што не маюць намер адклікаць сваіх амбасадараў у Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025