Пасля бойкі на мірнай акцыі 27 верасня ў дачыненні да жыхара Мастоў следчыя распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Падазраванымі па гэтай крымінальнай справе прызнаныя яшчэ трое жыхароў Гродна: 43-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, 52-гадовы беспрацоўны і 33-гадовы кіраўнік кампаніі. Яны знаходзяцца ў ІЧУ.
Справу завялі пасля падзей 27 верасня. Падчас затрыманняў ля моладзевага цэнтра «Галактыка» 49-гадовы жыхар мастоў паспрабаваў «адбіць» пратэстоўцаў ля АМАПа. Пры гэта ён ударыў супрацоўніцу АМАП кулаком у твар і нагой па целе, заявілі ў прэс-службе МУС Беларусі. Ведамства выклала відэа допыту.
Мужчына прызнаўся пры допыце, што ў 1996 быў асуджаны за рэкет, у 2005-м — за забойства.
— З якой мэтай вы нанеслі ўдар супрацоўніцы АМАПу ў твар?
— Па-першае, я не ведаў, што яна супрацоўніца, таму што яна была ў масцы, у шлеме, у латах — гэта раз. Другое: я ў твар не біў. На ёй быў шлем з забралам — паспрабуйце стукнуць рукой у шлем з забралам! Я проста адмахваўся, ну можа быць, выпадкова. Які дурань будзе ў шлем біць?!
— Пасля гэтага вы яшчэ нанеслі ўдар нагой. Для чаго?
— Я нагой, не памятаю, каб наносіў. Там усё так было… можа, выпадкова там недзе.
Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками
Караник: в Гродно завели одно уголовное дело по жалобам на силовиков