Запрашаем на восеньскiя Tandem Evening in Hrodna, якiя адбудуцца з 5 па 9 кастрычніка а 19 гадзіне.
Сустрэчы будуць праходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom. Паглядзець як праходзілі Tandem evenings in Hrodna і пачытаць водгукі можна па гэтай спасылцы.

Першая восеньская сустрэча адбудзецца 5 кастрычніка. Пачатак сустрэч у 19.00. Сустрэчы будуць праходзіць у анлайн-фармаце.
- Польскі моўны столік – 5 кастрычніка, мадэратарка Катажына Рамбеза, тэма “Што мы можам зрабіць для нашага навакольнага асяроддзя і экалогіі?”
- Англійскі моўны столік – 6 кастрычніка, мадэратар Максім Храмчанкоў, тэма “Свабода слова”
- Італьянскі моўны столік – 8 кастрычніка, мадэратарка Ганна Урбановіч, тэма “Пакаленні. Сувязі і адрозненні”
- Нямецкі моўны столік – 9 кастрычніка, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі, тэма “Падарожжы пасля пандэміі”
Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы да 4 кастрычніка.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 259 52 34 цi +375 33 634 10 41.

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.
Як гэта працуе?
Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.
Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!
Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку, ВК i тэлеграме:
facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
vk.com/tandemeveningsinhrodna
@grodnoevent
Восеньскія сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).



