1 кастрычніка прайшло судовае пасяджэнне над журналістам Ігарам Бублікавым (Рэмзікам). Яго абвінавачваюць па арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Ігар настойвае, што ён асвятляў мерапрыемства і быў пазначаны журналістам.

1 кастрычніка ў судзе апыталі Ігара Бублікава (Рэмзіка) і сведку з яго боку. Падтрымаць Ігара прыйшлі гродзенцы. Іх не пусцілі ў будынак суда ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

В суды Гродно будут пускать только участников процесса

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойлава пацікавілася рэгістрацыяй інтэрнэт-рэсурсу Ігара. Пасяджэнне доўжылася каля 15 хвілін. Наступнае судовае пасяджэнне пройдзе 7 кастрычніка ў 11.00.

Ігара Бублікава (Рэмзіка) затрымалі падчас мірнай акцыі 27 верасня. Пры затрыманні з яго сарвалі камізэльку з надпісам «Прэса» і папрасілі пасведчанне. «Я разгубіўся і сказаў, што забыўся яго ў машыне, хоць яно ляжала ў кішэні. Яны пачалі крычаць «Гэта не сапраўдная прэса!», — распавёў Hrodna.life аб затрыманні Ігар. Праз суткі ў ізалятары на яго склалі пратакол па арт. 23. 34 КаАП.