Навіны

У Гродне ў нядзелю затрымалі 73 чалавекі. Заведзена дзве крымінальныя справы за гвалт да супрацоўнікаў АУС

У Гродзенскай вобласці 27 верасня затрымалі 123 чалавекі: 73 — у Гродне, 41 — у Лідзе, 5 — у Ваўкавыску, 4 — у Навагрудку. На 96 грамадзян склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку на аднаго гродзенскага журналіста. У дачыненні да двух чалавек у Гродна распачалі крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

27 верасня акцыі пратэсту прайшлі ў Гродне, Лідзе, Навагрудку і Ваўкавыску. Па падліках міліцыі, у іх прынялі ўдзел каля 300 чалавек: у Гродне — 140, у Наваградку — 60, у Лідзе і Ваўкавыску — па 50.


Газ и жесткие задержания. Акцию в Гродно разогнали через несколько минут


Удзельнікаў затрымлівалі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. З 27 затрыманымі правялі прафілактычныя гутаркі і адпусцілі без складання пратаколаў. У Гродне таксама завялі дзве крымінальныя справы ў дачыненні да мужчын 1968 і 1977 гадоў нараджэння за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Затрыманага журналіста будуць судзіць

Сярод затрыманых на акцыі ў Гродне — галоўны рэдактар партала Newgrodno.by Ігар Рэмзік (Бублікаў). Паводле інфармацыі выдання Ігар знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Кірава (турма № 1) у чаканні суда. Высветліць гэта ўдалося не адразу: агульнадаступных спісаў затрыманых няма. У прэс-службе УУС Hrodna.life ўдакладнілі, што судзіць журналіста будуць паводле артыкула 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На акцыі ў журналістаў праверылі дакументы і правялі прафілактычную гутарку. Некаторыя з іх, у тым ліку карэспандэнтка Hrodna.life, атрымалі папярэджанні.

Таксама затрымалі грамадскага актывіста Эдварда Дмухоўскага.
У Гродне акцыя пратэсту, якая доўжылася ўсяго некалькі хвілін, прайшла на праспекце Касманаўтаў ля моладзевага цэнтра «Галактыка». Пазней людзі збіраліся ў розных раёнах горада, туды прыязджала міліцыя. На Ліможа людзі выйшлі на праезную частку і блакавала рух транспарту.

27 верасня ў Гродна для разгону акцыі пратэсту ўжывалі спецсродкі, у тым ліку слёзатачывы газ. Гэта пацвердзіла прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама агенцтву «Интерфакс-Запад». У прэс-службе растлумачылі, што спецсродкі былі выкарыстаны ў адказ на гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025