Улады Польшчы не разглядаюць магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Беларуссю, заявілі ў МЗС Рэспублікі.
23 верасня прайшла цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі. МЗС Польшчы інфармаваў, што прыняў гэтую падзея да ведама, але лічыць, што кіраўнік, абраны на недэмакратычных выбарах, не можа лічыцца ажыццяўляючым законную ўладу, піша «Наша Н**а».
Прызнаваць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам адмовіліся Германія, Польшча, Данія, Чэхія, Славакія, Літва, Латвія, Эстонія. Аб нелегітымнасці Лукашэнкі заявілі таксама Канада, ЗША, Украіна і Нідэрланды.
Чытайце таксама: Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі прапанавалі ЕС зрабіць бязвізавы рэжым для беларусаў