У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Купалы студэнтаў, што маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з ВНУ.
Пра тое, як гэта адбываецца, распавяла «Радыё Рацыі» адна з актывістак Маргарыта:
— Студэнтаў, якіх могуць апазнаць па фотаздымках, выклікаюць на савет прафілактыкі і размаўляюць з намі. Прычым яны імкнуцца вельмі моцна ціснуць, гавораць, што ў нас ёсць нейкія адміністрацыйныя правапарушэнні, хоць ва ўсіх, каго выклікалі з-за песень, іх няма. Атрымліваецца, вельмі моцна ціснуць на студэнтаў.
Па словах дзяўчыны, увесь гэты ціск на студэнтаў адбываюцца з-за вялікай колькасці акцый, што робяць актывісты: «Мы пачалі штосьці больш актыўна рабіць. Напрыклад, спявалі песні на Ажэшкі, былі песні на Кастрычніцкай, збіраліся ля корпуса музыкантаў на Тызенгаўза і зрабілі здымкі з шыльдачкамі „Усё забаронена“. Збіраліся ўчора і стаялі ля галоўнага корпуса ў ланцугу салідарнасці».
Студэнты-актывісты яшчэ ў жніўні на сустрэчы з рэктарам атрымалі ад яе адказ на тое, ці будуць пагражаць студэнтам выключэннем, тады рэктар сказала, што нічога такога адбывацца не будзе, аднак зараз адбываецца хваля рэпрэсіяў у дачыненні да студэнтаў.
Чытайце таксама: