Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год, піша С**бода.
«Літаральна днямі ўкраінскі бок зьвярнуўся да нас з ініцыятывай перанесьці форум на 2021 год. Фактычна перакрэсьлена супольная падрыхтоўчая праца. Пацярпяць у першую чаргу эканомікі нашых краін, міжрэгіянальныя сувязі і сувязі між простымі людзьмі. Зьнішчаць лёгка, ствараць нашмат складаней», — сказаў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Украина Бизнес Ревю».
«Калі кіраўніцтва Ўкраіны паставіла стасункі на паўзу, то мы працягнем кантактаваць з абласьцямі, гарадамі, сельскімі радамі, бізнэсам. Мы да гэтага гатовыя», — падкрэсьліў беларускі дыплямат.
Тэкст інтэрвію сёньня распаўсюдзіла амбасада Беларусі ва Ўкраіне. Выданьне «Украина Бизнес Ревю» даступнае па электроннай падпісцы.