Брэнд H&M адкрывае ў Гродне першую краму. Адкрыццё пройдзе 15 кастрычніка ў гандлёва-забаўляльным комплексе «Triniti».
H&M (Hennes & Mauritz) — адзін з найбольш буйных модных рытэйлераў. Акрамя Беларусі ён прадстаўлены ў 74 краінах свету. Брэнд пазіцыянуе сябе як вытворцу якасных рэчаў па даступнай цане і змагара за экалогію.
Трэцяя ў Беларусі і першая ў Гродне крама адкрыецца ў ТРК «Triniti» 15 кастрычніка, у 10.00.
Краму аформяць у новай дызайн-канцэпцыі з элементамі драўлянага дэкору і жывымі раслінамі. У ёй будуць аддзелы жаночай, мужчынскай і дзіцячай вопраткі, а таксама абутак і аксэсуары.
У гонар адкрыцця першай крамы ў горадзе ў афицыйнай групе H&M Беларусь ВКонтакте правядуць конкурс для пакупнікоў. Пераможцы атрымаюць падарункавыя карты H&M.
Чытайце таксама: Торгово-развлекательный комплекс TRINITI открывает ледовую арену