У адносінах да Вадзіма Саранчукова распачалі адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яго выклікаюць у суд Ленінскага раёна.

Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд па СМС. Аб гэтым актывіст паведаміў у сваім акаунце ў Facebook. Яму парэкамендавалі мець пры сабе медыцынскую маску ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.