18 верасня з’явілася інфармацыя, што ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» разгортваюць нават з пачкам кавы. А як справы ідуць у ПП «Брузгі»? «АўтаГродна» пагутарыў з тымі, хто 18 верасня змог праехаць з Польшчы ў Беларусь і сабраў падборку паведамленняў з чатаў.

Адразу пасля таго, як было заяўлена аб закрыцці межаў з Польшчай і Літвой, з Беластока ў Гродне выехаў чытач «АўтаГродна». Ён паспяхова перасёк пункт пропуску «Брузгі» ў 23: 00 чацвярга. Ноччу мужчына вяртаўся ў Польшчу і таксама без праблем праехаў мяжу.

 — Інфармацыю аб закрыцці межаў мне не каментавалі, хоць я ўвесь час пытаўся і супрацоўнікаў мытні, і памежнікаў. А 10 раніцы з Беларусі ў Польшчу праехаў мой знаёмы, пытанняў таксама не ўзнікла. Праўда, у ПП «Кузня» кожны другі аўтамабіль беларуса адпраўлялі на паглыблены дагляд, — распавёў «АўтаГродна» чытач.

Паведамленні аб тым, што беларускі бок пачаў ўзмоцнены кантроль перамяшчаных тавараў, з’явілася ў Viber-групе «ПП Брузги — граница Гродно» ў другой палове дня. Людзі пісалі, што ў Беларусь не ўпусцілі з пыласосам і нават з 4-ма банкамі піва. Увесь гэты тавар беларускі бок прапаноўваў здаць на «Склад часова захоўвання», расцэнкі каля 1 еўра за суткі захоўвання.

Паглядзіце, што людзі пішуць:

chat 01

Таксама каля 16:00 18 верасня стала з’яўляцца інфармацыя, што чарга на ўезд у Беларусь утварылася ад падстрэшкаў ПП «Кузніца» (загалоўнае фота). Чытачы пішуць, што пад вечар у Беларусь заязджалі 3−4 машыны кожныя паўгадзіны. Каля 20:00 аўтамабілісты пачалі сігналіць:

Нагадаем, у прэс-службе Мытнага камітэта 18 верасня паведамілі, што беларуская мытня ўзмацніла аперацыі мытнага кантролю.

— З мэтай спынення спробаў перамяшчэння забароненых і абмежаваных тавараў, а таксама ўвозу камерцыйных партый тавараў пад выглядам тавараў асабістага карыстання, на падставе выкарыстання сістэмы аналізу і кіравання рызыкамі праводзяцца неабходныя праверачныя мерапрыемствы і прымаюцца адпаведныя пастановы, — сказалі ў прэс-службе журналісту Onliner.by.

— Бачыў сёння ўначы (18 верасня — Hrodna.life) на беларускай мяжы, калі ехаў аўтобусам у Варшаву праз Брузгі. Людзей, якія перасяклі польскую мяжу і былі ўжо на беларускім баку, не пускалі ў Беларусь, калі яны мелі хоць бы адзін тавар, які беларускія памежнікі ідэнтыфікавалі, як новы. Проста не пускалі. Гэта магла быць шакаладка, пачак кавы, ці абутак. Прычым, выкінуць «забароненыя» рэчы ў сметнік, як звычайна гэта робіцца, памежнікі не дазвалялі і пагражалі накласці штраф 50 базавых, калі нешта будзе выкінута. Грамадзян не пускалі ў Беларусь з-за шакаладкі. Разварочвалі назад у польскі бок, каб там, ізноў прайшоўшы ўсе працэдуры, чалавек выкінуў рэчы і вярнуўся назад на беларускі нагляд. Некаторыя тырчаць на мяжы з валізкамі па некалькі гадзін. Прычым беларускіх памежнікаў не цікавіць, што ў некаторых польская віза ўжо скончылася і яны не могуць вярнуцца назад. Адну дзяўчыну не пусцілі ў Беларусь, бо яна везла туфлі, якія купіла сабе на шлюб. Сказалі, вяртацца назад у Польшчу і там выкінуць у сметнік. Людзі заходзяць у аўтобусы, якія ідуць на Польшчу і аддаюць рэчы бясплатна, раздаюць, каб толькі пазбавіцца іх. І такіх людзей шмат. Толькі наш аўтобус забраў назад у Польшчу 6 чалавек, каб яны там пазбавіліся рэчаў, — напісаў чытач Hrodna.life.