Кліенты аператараў МТС і life:) атрымліваюць SMS з заклікам звяртацца ў міліцыю. Рабіць гэта, гаворыцца ў пасланні, трэба пры наступных умовах: «если вы стали очевидцами действий лиц, которые нарушают правила общежития, используют незарегистрированную символику, оскорбляют честь и достоинство других граждан».

На дадзены момант невядома, якая колькасць абанентаў атрымала гэтыя SMS, але можна выказаць здагадку, што іх шмат: скрыншоты працягваюць дасылаць, піша Onliner. Абаненты скардзяцца на спам і адзначаюць, што не падпісваліся на сэрвіс з такімі апавяшчэннямі. Адпраўнік паказаны як MVD.

Выглядаюць паведамленні так:

Беларусы атрымліваюць СМС з просьбай паведамляць пра "незарэгістраваную сімволіку" ў міліцыю. Што кажа аператар

Onliner звярнуўся ў прэс-службы МТС і life:) з пытаннямі, ці з’яўляецца гэта спамам і чаму кліенты атрымліваюць паведамленні ад сэрвісу, на які не падпісваліся.

Пытанні, якія адправілі прэс-службам аператараў, выглядалі так:

  1. На якой падставе кліенты атрымліваюць падобныя паведамленні, калі яны не падпісваліся на рассылкі ад «MVD»? Ці гэта спам?
  2. Хто замаўляў рассылку?
  3. Якая колькасць абанентаў атрымала паведамленне?
  4. Хто аплачваў гэтую рассылку?

Прэс-служба МТС дала такі адказ:

«У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Беларусі „Аб рэкламе“, аператар абавязаны распаўсюдзіць сацыяльную рэкламу па запыце дзяржорганаў — такі запыт паступіў у кампанію ад МУС».