Новости

Квіток у адзін канец? Якія магчымасці і абмежаванні дае гуманітарная віза ў Польшчу

З 28 жніўня Польшча пачала бясплатна выдаваць беларусам адмысловыя гуманітарныя візы. Гэта магчымасць з’ехаць з краіны для тых, каго пераследуюць за грамадзянскую пазіцыю, хто турбуецца за сваю бяспеку. Hrodna.life удакладніў ў Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гродне, што з сябе ўяўляе такая віза, і ці праўда, што гэта «квіток у адзін канец». Адказы прыводзім без зменаў.

Фота ілюстрацыйнае

— Хто можа звяртацца па гуманітарную візу, чым чалавек павінен пацвердзіць сваю неабходнасць у такой візе?

— Усе грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у сваёй краіне, могуць падаць заяву на атрыманне гуманітарнай візы.

— Ці будуць на візе нейкія пазнакі аб тым, што яна гуманітарная?

— Гуманітарная віза мае адзнаку «тып візы», як і ўсе іншыя тыпы візаў.

Усе тыпы візаў, у залежнасці ад мэтаў паездкі, маюць свой код. Напрыклад, на турыстычнай візе будзе стаяць адзнака «01», на культурнай — «08», «21» — гэта доўгатэрміновая віза для атрымання палітычнага прытулку, і гэтак далей.

— Колькі можна будзе знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы па такой візе? У залежнасці ад чаго вызначаецца тэрмін, на які яна выдаецца?

— Гуманітарная віза — гэта нацыянальная віза, якая можа быць выдадзена на тэрмін да аднаго года і да 365 дзен знаходжання. Выкарыстанне візы залежыць ад патрэбаў і магчымасцяў уладальніка — у адпаведнасці з яе прызначэннем.

— Ці можна будзе перасякаць мяжу з такой візай паўторна? Напрыклад, з’ездзіць у Беларусь па рэчы і вярнуцца ў Польшчу, або вярнуцца ў Беларусь, калі пагроза аслабее, і зноў з’ехаць, калі спатрэбіцца?

— Так, гуманітарная віза — гэта шматразовая віза.

— Ці можна працаваць у Польшчы з візай такога тыпу?

— Гуманітарная віза не дае права на працу*.

* Абноўлена. З 1 снежня 2020 года, маючы гуманітарную візу ў пашпарце, чалавек можа ўладкоўвацца на працу ў Польшчы, як, да прыкладу, людзі з працоўнай візай. Патрэбна толькі мець дазвол на працу ад працадаўцы

— Ці зможа чалавек з гуманітарнай візай вярнуцца ў Беларусь, калі палічыць, што пагроза знікла, і ў будучыні звяртацца па візы іншага тыпу?

— Так, гэта магчыма.

— Ці можна з візай такога тыпу наведваць іншыя краіны Шэнгена?

— Так, на агульных умовах знаходжання ў Шэнгенскай зоне на падставе нацыянальнай візы.

На тэрыторыі іншых краін Шэнгенскага пагаднення можна знаходзіцца не больш за 90 дзён цягам кожнага 180-дзённага перыяду з даты ўезду на тэрыторыю краін пагаднення.

Пытаннямі дапамогі людзям, якія пацярпелі ад неправавых дзеянняў беларускіх уладаў і былі вымушаныя пакінуць краіну па гуманітарнай візе, консульскія ўстановы не займаюцца. Па такую інфармацыю варта звяртацца ў арганізацыі па падтрымцы беларусаў, цэнтры беларускай дыяспары, напрыклад, «Беларускі дом» в Варшаве.

Цяпер у сувязі з пандэміяй каранавіруса, уехаць у Польшчу можна толькі ўладальнікам карты паляка, віду на жыхарства ў Польшчы, па працоўнай візе, тым, у каго жонка, муж або дзеці з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы, навучэнцам і студэнтам, якія ўжо залічаны ў польскія школы або ўніверсітэты. Таксама дазволены ўезд па гуманітарнай візе.

Як аформіць

Калі з’явілася неабходнасць у гуманітарнай візе, трэба звяртацца ў адно з польскіх консульстваў у Беларусі. У Гродне гэта Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне — тэлефон: +375 152 73 10 49, адрас электроннай пошты: grodno.kg.wiza@msz.gov.pl.

Сама віза бясплатная. Калі вы падаеце заяву на візу ў бюро прыёму заявак на візу, трэба будзе аплаціць збор за паслугі ў памеры 11 еўра. Раней паведамлялася, што пры падачы заявы на візу неабходна прадаставіць:

  • запоўненую і падпісаную заяву на атрыманне нацыянальнай візы з фатаграфіяй,
  • дзеючы пашпарт, выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў, з дзвюма пустымі старонкамі, тэрмін дзеяння якога мінае не раней, чым праз 3 месяцы пасля заканчэння тэрміну,
  • медыцынская страхоўка, якая дзейнічае на перыяд, на які вы хочаце атрымаць візу,
  • пісьмовую заяву аб гатоўнасці атрымаць візу ў Польшчу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025

У Гродне адкрылася кафэ «Буржуйка» з абедамі навынас

Кафэ “Буржуйка” з абедамі навынас адкрылася па вул. Ткацкая, 14 у (раён Ласосна). Па цане…

28 сакавіка 2025

У Гродне менш за 10% вуліц патрабуюць пільнага перайменавання. Якія назвы найчасцей сустракаюцца ў Гродне?

Усяго 8% назваў вуліц Гродна звязаны з савецкімі і расійскімі вайсковымі дзеячамі і камуністамі, якія…

28 сакавіка 2025

У гродзенскім ЦУМе адкрываюць кафэ Grand Bistro. Гродзенцы незадаволеныя, што няма інфармацыі

Кафэ хуткага харчавання Grand Bistro адкрываюць на чацвёртым паверсе ЦУМа на Савецкай, 18, дзе раней…

28 сакавіка 2025

«Магчымыя адзінкавыя выпадкі міграцыі». Адміністрацыя TRINITI пачала апраўдвацца за прусакоў

Тэкст пра "меры для падтрымання чысціні" ў гродзенскім ТРК Triniti з'явіўся на NewGrodno. Падобна, ім…

28 сакавіка 2025

Даносчыцу Вольгу Бондараву пасадзілі на «суткі» (абноўлена)

Праўладную і прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва"…

28 сакавіка 2025