Каля 16.40 у рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі два супрацоўніка міліцыі. Яны паведамілі, што ўбачылі бел-чырвона-белы сцяг у акне рэдакцыі. Пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 21.13 КоАП – Парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка або збудаванні.
Згодна з арт. 21.13 КоАП, самавольныя пераабсталяванне, перафарбоўванне ці іншае змяненне балконаў, лоджый і іншых архітэктурных і канструктыўных элементаў фасадаў жылых дамоў, іншых будынкаў і збудаванняў, устаноўка на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых і іншых антэн, а таксама непрыняцце мер па падтрыманню ў належным стане знешняга выгляду жылых дамоў, іншых будынкаў, збудаванняў і агародж, цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь – ад 54 да 405 рублёў.
Калі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў рэдакцыю, сцяга ў акне не было. Участковы лейтэнант Міхаіл Паўлоўскі склаў пратакол апытання сведак, дзе апытаў дырэктара ТАА “Гродна Лайф Медыя” Аляксея Шоту і рэдактара сайта Ірыну Новік.
Хто паскардзіўся на сцяг у рэдакцыі, невядома. Па справе правядуць праверку.
10 верасня два бел-чарвона-белых сцягі канфіскавалі ў краме “Цудоўня”, яшчэ раней – у краме “Адметнасць“.
Неизвестные сорвали флаг с магазина «Цудоўня» и пытались избить владельца, называя его «фашистом»



