62-гадовы гродзенец у пачатку жніўня выпіваў з кампаніяй сяброў. Пазней ён адправіўся дадому, сеў у тралейбус і пачаў дэманстраваць навакольным свой палавы орган, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасажыры паведамілі пра ўсё ў Ленінскі РАУС. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 КК — «Хуліганства». Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.