Каля 13.00 у краму «Цудоўня» прыйшла міліцыя. Яны сказалі прадаўцу, што ў іх дыспетчарскую службу паведамілі пра тое, што на Кірава, 3 вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер, паводле версіі міліцыі, гэта падпадае пад арт 23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па арт. 23. 34 КоАП і канфіскавалі сцяг.
Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол агляду, распавёў Hrodna.life прадавец Антон Шаранкевіч. Ён быў сведкам акта канфіскацыі сцяга.
— Спыталі, што гэта за месца, з якой мэтай быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Яны сказалі, што гэта падпадае пад арт. 23.34 КоАП. Мы растлумачылі, што мэты ўдзелу ў масавых мерапрыемствах не было. Сцяг — гэта маркер, вонкавая рэклама, якая ўпрыгожвае нашу вітрыну і запрашае сюды нашых пакупнікоў. Яна прама асацыюецца з нашым кірункам — беларускай традыцыяй, этнаграфіяй, гісторыяй, культурай.
Тлумачэнні Антона запісалі ў пратакол, пасля чаго канфіскавалі сцяг. Паперу аб акце канфіскацыі не склалі. Фотакопію пратаколу зрабіць не дазволілі. Пратакол перанакіруюць да ўчастковага, той будзе камунікаваць з гаспадаром крамы.
У «Цудоўні» ужо вывесілі новы сцяг.
Чытай больш: Флаг из «Цудоўні» изъяли второй раз за день. Милиция отреагировала на «жалобы граждан»
28 жніўня невядомыя сарвалі сцяг з крамы «Цудоўня» і спрабавалі збіць уладальніка, называючы яго «фашыстам».