7 верасня ў адным з Telegram-каналаў з’явілася версія фільма «Купала». Прэм’еру раней пераносілі, а публічны паказ быў запланаваны на лістапад 2020 года. На кінастудыі «Беларусьфільм» не ведаюць, як відэа трапіла ў сеціва.
Відэа выклалі ў канал з подпісам «Нацыянальная кінапрэм'ера фільма „Купала“ на канале». «Купала» — мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы. Карціна знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, рэжысёр фільма — Уладзімір Янкоўскі. Фільм ужо назвалі самым маштабным праектам 2019 года, прэм’еру рыхтавалі на лістапад 2020 года.
Пакуль прэм’еры фільма не будзе. З нагоды з’яўлення фільма ў Telegram — мы падалі на разбор ва ўсе вышэйшыя органы рэспублікі, — распавяла Hrodna.life Ірына Філіпава, начальніца вытворчага аддзела кінастудыі" Беларусьфільм «.
Чытайце таксама: Это бомба! На YouTobe появился трейлер кинофильма о Янке Купале
«У нас скралі фільм. Мы запрасілі сюды МУС і вядзём расследаванне сітуацыі», — дадала яна. Ці канчатковая версія фільма трапіла ў сетку, ці няпоўная, у студыі пакуль сказаць не могуць, бо распачата разбіральніцтва. «Хочам зараз высветліць, хто гэта зрабіў».
Прэм’ера ў Беларусі павінна была адбыцца на міжнародным кінафестывалі «Лістапад». «Напэўна, яна і пройдзе там», — сказала Ірына Філіпава.
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі глядзеў фільм яшчэ ў лютым 2020 года. Карціну яму паказаў Уладзімір Янкоўскі. Тарналіцкі ўпэўнены, што гаворка не ідзе пра выніковую версію фільма.
Гэта чарнавая версія. Мы глядзелі выніковую, якую бачылі і ўхвалілі беларускія чыноўнікі. Хутчэй за ўсё, у сеціва трапіла версія на стадыі мантажу. На ёй няма колеракарэкцыі і графікі. Фільм можна глядзець, сюжэт зразумелы. Але карціна не будзе настолькі прыгожай, як у выніковай версіі.
На думку Тарналіцкага, рашэнне выкласці фільм — «прамое шкодніцтва».
— Існуе нармальны працэс дыстрыбуцыі карціны. Яна павінна прайсці па фестывалях, а затым яе можна будзе ўбачыць у Сетцы або ў кінатэатрах. «Янку Купалу» павінны былі паказаць сёлета. Як я разумею, на фестывалі «Лістапад» і на іншых замежных фестывалях.
Ні пра якую адмену або перанос прэм’еры гаворкі не ішло, таму навошта выкладваць зараз — не зусім зразумела.
Тарналіцкі лічыць, што праз гэта карціна можа страціць частку гледачоў.
— Людзі, якія паглядзяць «Янку Купалу» у Сетцы, наўрад ці пойдуць у кінатэатры або на фестывальныя паказы.
Акрамя таго, з’яўленне пірацкай версіі можа перашкодзіць прасоўванню карціны на фестывалях.
— Гэта не адмяняе ўдзел, але выклікае дадатковыя праблемы. Усё залежыць ад таго, ці даведаюцца пра гэта людзі, якія адбіраюць карціны для паказаў. Зразумела, намаганнямі аддзела маркетынгу можна будзе выдаліць гэта відэа з пірацкіх сайтаў і торэнтаў. Але ў телеграме наўрад ці - каналы-та ананімныя.
Раней паказ ужо пераносілі. Спачатку ён планаваўся на Дзень беларускага кіно — 17 снежня ў 2019 годзе, але яго адклалі, бо спецэфекты былі не гатовыя. Сырую версію вырашылі не паказваць гледачу. Праект аброс чуткамі і скандаламі: пра перанос паказу, каб не злаваць расійскую палітычную эліту, пра асабістую прыёмку фільма Аляксандрам Лукашэнкам, і гэтак далей.
Стужка распавядае пра ўсё жыццё класіка беларускай літаратуры — ад нараджэння да гібелі Івана Дамінікавіча Луцэвіча ў Маскве ў 1942 годзе.
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…