Надпіс «3%» памерам каля 60 * 80 метраў заўважылі на полі каля Шчучына 29 жніўня. 6 верасня чытач паведаміў Hrodna.life, што надпіс прыбралі.

«Вось, што засталося ад надпісу „3%“ — проста прыехаў камбайн і прыбраў усё. Усю кукурузу, што ён скасіў, выкінулі на зямлю, а не сабралі», — напісаў чытач Hrodna.life і даслаў фота.

Поле пад Шчучынам з надпісам 3% прыбралі
Так выглядае поле зараз

Адкуль узяліся «3%»?

Буйныя беларускія СМІ правялі апытанні сярод чытачоў, дзе спыталі, за каго б яны прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах. У гэтых апытаннях дзеючы прэзідэнт набіраў ад 3% да 5%. Пасля гэтага ў Інтэрнэце Аляксандра Лукашэнку пачалі называць «Саша 3 працэнта».

Падчас акцый салідарнасці людзі, якія выйшлі, пачалі называць сябе «97%» — у супрацьвагу тым, хто падтрымлівае дзейнага прэзідэнта.