У суправаджэнні гісторыкаў, мультыплікатараў грамадзянскай супольнасці і экспертаў інфармацыйных тэхналогіяў студэнты і старэйшыя школьнікі з Беларусі, Украіны і Малдовы прымуць удзел у шэрагу семінараў па гісторыі гета ў сваіх гарадах, а затым індывідуальна альбо ў групах распрацуюць уласныя мікра-праекты ў фармаце фота, відэа альбо інтэрв'ю. Вынікі будуць прадстаўленыя на адмыслова створанай платформе, у школах і іншых навучальных установах.
Шляхам рознапланавага даследвання габрэйскіх гета ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца са станам габрэйскіх супольнасцяў Гродна, Чарнаўцоў і Кішынёва ў перыяд з 1941 па 1944 гадоў. З дапамогай інавацыйных лічбавых тэхналогій удзельнікі паспрабуюць зафіксаваць сляды існавання гетта ў сваіх гарадах, а таксама знайсці адказы на пытанні:
- Дзе менавіта было гета?
- Якой была ягоная арганізацыйная структура і як у ім працякала жыццё?
- Якую каштоўную інфармацыю ўтрымліваюць асабістыя дакументы і сведчанні відавочцаў?
- Што зараз нагадвае пра гета і якія ўстановы займаюцца захаваннем гістарычная памяці пра габрэйскае мінулае ў названых гарадах?
Удзельнікі праекта навучацца ствараць кантэнт, які чапляе аўдыторыю, прыдумваць унікальную канцэпцыю міні-праекта і прэзентаваць сваю работу так, каб яна дакладна засталася заўважанай. За актыўны ўдзел у праекце ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
План праекта
- Лакальныя семінары-адкрыцці (3 дні, верасень-кастрычнік 2020)
- Мікра-праекты і мясцовыя семінары (кастрычнік-лістапад 2020)
- Віртуальны абмен досведам паміж удзельнікамі з іншых гарадоў (6 онлайн-сустрэчаў)
- Віртуальны трохбаковы семінар (3 дні, лістапад-снежань 2020)
- Прэзентацыі праекта ў школах і іншых навучальных установах (снежань 2020)
Падача заяўкі і адбор
Да 10 верасня 2020 г. неабходна даслаць матывацыйны ліст (максімум 3000 знакаў) на электронныя адрасы кіраўнікоў праекта:
- Сяргей Луканюк (s_lukanjuk@yahoo.de)
- Мікалай Кушнір (Mkuschnir@ukr.net)
- Маркус Вінклер (winkler@ikgs.de)
- Андрэй Вашкевіч (horadzien@gmail.com)
Матывацыйны ліст павінен утрымліваць прычыны, па якіх вы жадаеце прыняць удзел у праекце, інфармацыю пра тое, дзе вы вучыцеся/вучыліся і што вывучаеце/вывучалі. Пасля разгляду заявак адабраныя ўдзельнікі атрымаюць адпаведны ліст.
Праект Інстытута нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна г. Мюнхен, Музея гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы), Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча, Дзяржаўнага ўніверсітэта Малдовы (Кішынёў) і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў «Трэці Сектар» (Гродна).
Пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі
Праграма «Развііцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі» #CivilSocietyCooperation