Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала праекта ўказа прэзідэнта Беларусі з указаннямі на выпадак затрымак заробкаў, піша «Интерфакс». Выданне азнаёмілася з тэкстам.

У праекце ўказа сказана, што «ў выпадку затрымкі выплаты заработнай платы на тэрмін большы за 15 каляндарных дзён работнік мае права, апавясціўшы наймальніка ў пісьмовай форме за адзін дзень, прыпыніць працу на ўвесь перыяд да выплаты заработнай платы».

Пры гэтым работнік мае права адсутнічаць на працоўным месцы ў перыяд прыпынення працы, але сярэдні заробак за ім не захоўваецца. Акрамя таго, у перыяд прыпынення працы работнікам дазволяць працаваць поўны дзень па сумяшчальніцтве.

У адпаведнасці з праектам указа, наймальнік павінен будзе «з паведамленнем аб ўручэнні» паведаміць работніку не пазней, чым за два дні пра дату выплаты зарплаты. У гэтым выпадку работнік абавязаны выйсці на працу «не пазней наступнага працоўнага дня пасля дня выплаты заработнай платы ў поўным аб’ёме», адзначаецца ў дакуменце.

Між тым, у праекце агаворваецца, што ў шэрагу выпадкаў не дапускаецца прыпыненне працы. Пералік такіх выпадкаў вызначыць урад. У якасці кампенсацыі за затрымку выплаты зарплаты работнікам такіх прадпрыемстваў плануецца выплачваць кампенсацыю ў памеры 3% ад акладу за кожны працоўны дзень затрымкі.

Новаўвядзенні плануюцца і для тых, хто працуе па грамадзянска
прававых дагаворах. Для іх будзе ўстаноўлены мінімальны памер выплаты за кожны дзень дзеяння грамадзянска-прававога дагавора — не менш за 1/30 мінімальнай зарплаты ў краіне.

Акрамя таго, улады хочуць забараніць заключаць грамадзянска-прававыя дагаворы ў тых выпадках, калі ў штатным раскладзе ёсць пасады, тарифно-
кваліфікацыйныя характарыстыкі якіх ўтрымліваюць аналагічныя працоўныя функцыі. Таксама грамадзянска-прававыя дагаворы нельга будзе заключыць з двума і больш грамадзянамі для выканання аднолькавых работ або аказання аднолькавых паслуг. За парушэнні гэтых патрабаванняў наймальніка аштрафуюць.

А Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы хочуць даць магчымасць атрымліваць ад банкаў інфармацыю аб выплаце заробкаў.

Чытайце таксама: «С учетом повышенного спроса». Несколько белорусских банков прекратили выдавать кредиты физлицам