Навіны

Лукашэнка: Не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі

Аляксандр Лукашэнка 3 верасня зноў выказаўся аб умяшанні Польшчы і Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі. Па яго звестках, у Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі і «ў адкрытую заяўляюць» пра далучэнне Гродзенскай вобласці да Польшчы ў выпадку распаду краіны.

— Яны бачаць, што ў нас у Беларусі палякі жывуць. Але гэта нашы беларускія палякі. Мы з імі жылі ў міры і згодзе чвэрць стагоддзя пры ўладзе Лукашэнка, і ніколі не было праблем, — сказаў ён падчас узгаднення кадравых прызначэнняў, піша БелТА.

«Але, вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы, — заявіў Лукашэнка. — Ды нікуды яна не адыдзе. Ніхто не дазволіць разваліць Беларусь, і ў нас для гэтага метадаў і мер дастаткова»

Будынак прызнанага беларускімі (але не польскімі) уладамі Саюза палякаў Беларусі. На ім сапраўды размешчаны плакат у колерах польскага сцяга

Чытайце таксама: Ветэраны Гродна прыйшлі да польскага консульства заявіць аб «замежным умяшальніцтве»

Таксама ён выказаўся наконт крытыкі Беларусі з боку Літвы. «Я ўжо сказаў: у вас было каля чатырох мільёнаў чалавек ці нават больш у савецкія часы. Чаму ў такой прасунутай, рэфармаванай краіне, як Літва, не засталося людзей? Па-мойму, там куча праблем, якія трэба вырашаць. І не трэба займацца праблемамі суседзяў, якія да цябе па-
добраму ставіліся і яшчэ ў нейкай ступені кармілі і кормяць, працуючы ў партах і гэтак далей».

Лукашэнка ўжо выказваўся раней на тэму пагрозы для Гродзенскай вобласці з боку Польшчы і НАТА, і звязаў з гэтым маштабныя вучэнні па гродзенскім кірунку. 27 жніўня пасла Беларусі Уладзіміра Чушава выклікалі ў МЗС Польшчы для тлумачэнняў.

Чытайце таксама: Лукашенко и еще 29 чиновникам и силовикам из Беларуси запретили въезд в страны Балтии. Полный список

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025