Аляксандр Лукашэнка 3 верасня зноў выказаўся аб умяшанні Польшчы і Літвы ва ўнутраныя справы Беларусі. Па яго звестках, у Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі і “ў адкрытую заяўляюць” пра далучэнне Гродзенскай вобласці да Польшчы ў выпадку распаду краіны.
– Яны бачаць, што ў нас у Беларусі палякі жывуць. Але гэта нашы беларускія палякі. Мы з імі жылі ў міры і згодзе чвэрць стагоддзя пры ўладзе Лукашэнка, і ніколі не было праблем, – сказаў ён падчас узгаднення кадравых прызначэнняў, піша БелТА.
“Але, вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы, – заявіў Лукашэнка. – Ды нікуды яна не адыдзе. Ніхто не дазволіць разваліць Беларусь, і ў нас для гэтага метадаў і мер дастаткова”

Чытайце таксама: Ветэраны Гродна прыйшлі да польскага консульства заявіць аб «замежным умяшальніцтве»
Таксама ён выказаўся наконт крытыкі Беларусі з боку Літвы. “Я ўжо сказаў: у вас было каля чатырох мільёнаў чалавек ці нават больш у савецкія часы. Чаму ў такой прасунутай, рэфармаванай краіне, як Літва, не засталося людзей? Па-мойму, там куча праблем, якія трэба вырашаць. І не трэба займацца праблемамі суседзяў, якія да цябе па-
добраму ставіліся і яшчэ ў нейкай ступені кармілі і кормяць, працуючы ў партах і гэтак далей”.
Лукашэнка ўжо выказваўся раней на тэму пагрозы для Гродзенскай вобласці з боку Польшчы і НАТА, і звязаў з гэтым маштабныя вучэнні па гродзенскім кірунку. 27 жніўня пасла Беларусі Уладзіміра Чушава выклікалі ў МЗС Польшчы для тлумачэнняў.
Чытайце таксама: Лукашенко и еще 29 чиновникам и силовикам из Беларуси запретили въезд в страны Балтии. Полный список


