На Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова Міністэрства адукацыі аб зацвярджэнні навучальных праграм факультатыўных заняткаў для 10−11 класаў. «Школа абаронцы Айчыны», «Псіхалагічныя асновы выбару ваеннай прафесіі», «Абаронцы беларускай зямлі», «Абаронцы Айчыны», «Медыцына экстрэмальных сітуацый», — вось іх назвы.
Праграмай дэкларуюцца мэты выхавання ў вучняў пачуцця грамадзянскага патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці. У выніку факультатыўных заняткаў у школьнікаў павінны сфарміравацца «веды аб гісторыі свайго народу, сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўцы, сучасным беларускім войску і гераізму народа пры абароне радзімы».
Змест вучэбных праграм у гістарычным блоку ў многім дублюе праграму па прадмеце «Гісторыя», піша «Наша н**а». Складальнікі шмат увагі надаюць эпізодам змагання з агрэсарамі з Задаху, але зусім мала — эпізодам змагання з агрэсарамі з Усходу. Не зразумела, як поўна будуць адлюстраваны драматычныя падзеі «Крывавага патопу» 17 стагоддзя.
Мяркуючы з апісання, падзеі вайны 1812-га прадстаўленыя з пазіцый расійскай гісторыяграфіі, як, зрэшты, і падзеі пачатку ХХ стагоддзя.

Вялікі блок прысвечаны падзеям Другой Сусветнай вайны, па выніку засваення школьнікам таксама прапануецца практычная частка — знайсці сведкаў і занатаваць іх успаміны.
На факультатыў «Псіхалагічныя асновы выбару вайсковай прафесіі» адводзіцца 70 гадзін.

За 35 гадзін курса «Абаронцы Айчыны» школьнікаў навучаць псіхалагічнаму супраціўленню, правільнай ідэнтыфікацыі сілаў НАТА і метадам знішчэння ваеннай тэхнікі.

А таксама страявой падрыхтоўцы, асновам стралковай, азнаёмяць з ваеннымі статутамі і гэтай далей — такі сціслы курс маладога байца.
Таксама дзяцей будуць вучыць аналізу паведамленняў СМІ, каб выяўляць у іх прыкметы маніпуляцый.
Адзін з метадаў супрацьдзення псіхалагічнай аргэсіі: «Ідэалогія беларускай дзяржавы». Адзінаццацікласнікаў будуць вучыць супрацьдзеянню арганізацыі «каляровых рэвалюцый».


У курсе медыцыны будуць практычныя парады, як дзейнічаць у крытычных сітуацыях, пры розных траўмах. Але раскажуць таксама і пра палавыя інфекцыі.
У каментарыі «Нашай Н**е» у Мінадукацыі запэўнілі, што наведванне факультатываў — выключна дабраахвотная справа.
Чытайце таксама: Лукашэнка: Не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі