Польшча зноў будзе выдаваць візы ўсім беларусам, паведаміў polsatnews.pl 27 жніўня кіраўнік офіса польскага прэм’ера Міхал Дворчык.
— Мы распрацоўваем праграмы дапамогі нашым усходнім суседзям. Учора прэм’ер прыняў рашэнне аб аднаўленні нармальнай працы консульстваў і выдачы візы.
Дагэтуль візы выдаваліся толькі людзям, якія прыехалі ў Польшчу са службовымі або гуманітарнымі мэтамі.
Міністр Дворчык паведаміў, што з 28 жніўня консульства змогуць выдаваць беларусам візы.
Як яшчэ плануюць дапамагчы?
Санкцыі. Кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі заявіў аб будучай сустрэчы польскіх еўрапарламентарыяў усіх фракцый па пытанні Беларусі і аб уласнай гутарцы аб сітуацыі ў Беларусі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. У гутарцы польскі прэм’ер таксама хоча закрануць тэму санкцый супраць уладаў у Мінску.