Новости

У Гродне ў горадзе затрымалі больш за 20 працоўных з «Азота». Калегі прыйшлі па іх да РАУС

Абноўлена. Каля 17.45 у Гродне затрымалі больш за 20 супрацоўнікаў «Гродна Азот». Гэта здарылася ў непрацоўны час. Да работнікаў пад’ехаў аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным. Затрыманых даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Падтрымаць іх прыйшло каля 300 чалавек. Да 20.50 з РАУС выйшаў апошні з затрыманых працоўных. Іх чакаюць суды, распавялі ва УУС.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 артыкула 23.34 у сувязі з удзелам у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — шэсьці, паведаміў Hrodna.life прэс-сакратар УУС Яўген Дудко. «Цяпер ідзе дакументаванне, яны будуць адпушчаныя», — удакладніў ён. Дакладнай колькасці затрыманых ён не назваў, яна стане вядомай пасля афармлення ўсіх дакументаў.

Як распавяла крыніца Hrodna.life з «Гродна Азот», «азотаўцаў» было 28 чалавек. Сярод затрыманых былі тыя, хто павінен быў выходзіць на працу ў начную змену. Працоўных затрымалі не даходзячы да Кургана славы ў Гродне — на іх звычайным маршруце.

Адны работнікі ішлі са змены пасля 17.00, іншыя — на працу.

Да 19.00 блізу 70 чалавек сабраліся каля Кастрычніцкага РАУС, каб падтрымаць затрыманых работнікаў «Гродна Азот». Скандуюць «Выпускай!» і «Свабоду!». Сярод іх каля 20 чалавек у форме «азотаўцаў». Праз 15 хвілін прысутных было ўжо каля сотні.

У 19.30 5 чалавек адпусцілі, 23 засталося, сказаў работнік РАУС карэспандэнту Hrodna.life. На працоўных былі складзеныя пратаколы па ч. 1 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса, у некаторых забралі тэлефоны. Тых, каму на змену, стараліся аформіць хутчэй.

Адпушчаных работнікаў «Азота» сустракалі апладысментамі. Да РАУС пад’ехаў намеснік начальніка па вытворчасці Віктар Мар’яновіч Міхневіч і тры бусы, каб даставіць на вытворчасць тых, хто ў 20.00 павінен прыступіць да змены.

Работнікаў паступова выпускалі. Працоўныя казалі, што будуць чакаць усіх. На змене пакуль застануцца тыя, хто там яшчэ працуе. Затрыманы тэхнолаг Аляксандр распавёў, што яны проста выйшлі прайсціся пасля змены з калегамі, у якіх змена мелася быць.

На пытанне карэспандэнта Hrodna.life, звольнілі б іх за прагулы ці не, калі б рабочых затрымалі даўжэй, Міхневіч адказаў: «Я не звальняю. Галоўная задача — забяспечыць вытворчасць».

Да 19.50 каля будынка РАУС сабралася ўжо блізу трох сотняў чалавек
Сем чалавек, якія працуюць у адным цэху аміяк-3 (уся каманда), з’ехалі на змену. Іх праводзілі апладысментамі

Да 20.50 з РАУС адпусцілі апошняга з затрачаных працоўных, паведаміў карэспандэнт Hrodna.life. Людзі, якія сабраліся ля Кастрычніцкага РАУС Гродна, патрабавалі таксама адпусціць затрыманых учора, 24 жніўня. Іх павінны былі судзіць сёння, але, як распавялі сваякі затрыманых, некаторыя суды перанеслі.

Гродзенскі актывіст і палітык Яўген Дудкін прапанаваў заклікаць да адказу дэпутатаў, і калі яны адмаўляюцца адказваць, пачынаць працэс іх адклікання.

Пасля 21.10 пад РАУС пачаліся застрыманні. Дакладная колькасць затрыманых пакуль невядомая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025