Аляксандр Лукашэнка даручыў КДБ у Гродна выявіць «падбухторшчыкаў і правакатараў» і заявіў, што «ёсць усе спісы іх». Пра гэта ён казаў на праўладным мітынгу ў Гродне 22 жніўня.
Людзі стаміліся — мы прывыклі жыць у спакойнай, ціхай, талерантнай краіне. Сіламі Міністэрства ўнутраных спраў камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці даручаю: на працягу суботы і нядзелі забяспечыць парадак на вуліцах Гродна і іншых гарадах вобласці. Як бы каму не падабалася, трэба выявіць акуратна — не натоўпамі - акуратна выявіць усіх падбухторшчыкаў і правакатараў. У нас ёсць усе спісы іх. Трэба выявіць.
Сёння СМІ - гэта частка гібрыднай вайны, якая развязана супраць Беларусі. Усё сканцэнтравана на СМІ. Пачалі ціснуць, цкаваць сям'і, запалохваць дзяцей, дзяржслужачых, ваенных, журналістаў. Многія ўжо атрымалі гэтыя сігналы. Гэта ненармальна. Гэта будзе спыняцца самым жорсткім чынам. Я толькі што сказаў: субота, нядзеля на роздум. У панядзелак — хай не крыўдзяцца. Улада павінна быць уладай.