Навіны

«60% фота — фэйкі», «вы прабачце іх». Лукашэнка ў Гродне патлумачыў дзеянні АМАПу і распавёў пра гібрыдную вайну супраць Беларусі

«60% - паказвалі сінякі, 60% - пастановачныя кадры», — сказаў Аляксандра Лукашэнкі пра збітых АМАПам на праўладным мітынгу 22 жніўня ў Гродне. Ён заклікаў дараваць супрацоўнікам за іх дзеянні. «Гэта вашы людзі, нават калі яны дзесьці памыліліся — прабачце іх!». А таксама сказаў, што прывёз гарачае надвор’е і ўспомніў пра бізун, лапці і воз.

 — Але самае страшнае, калі будзе працягвацца ціск на людзей. Мы выпрацавалі алгарытм дзеянняў супраць усіх, хто запалохвае, супраць тых, хто цкуе сем'і. Нядаўна паказалі пра дзяўчынку гродзенскую, якую нібыта збіў АМАП і ўся краіна рыдала, якія нягоднікі АМАПаўцы. А што аказалася на самай справе? Дзякуй таму бацьку, які знайшоў мужнасць і сумленнасць сказаць: ды гасподзь з вамі, ніякі АМАП мяне не збіваў, мы трапілі ў ДТЗ. Дзякуй яму вялікі, гэта мужны чалавек, — сказаў Лукашэнка.

Чытайце падрабязней: «Мама, на нас напали бандиты?» В Гродно во время акции протеста пострадала пятилетняя девочка

Лукашэнка сказаў, што сваю першую перадвыбарчую кампанію ён пачынаў з Гродна, таму што яго галоўнымі супернікамі былі «палякі і католікі». Таму ён вырашыў да іх паехаць, распавёў Аляксандр Лукашэнка і падзякаваў за тое, што гродзенцы прагаласавалі за яго — «чалавека з усходу, можа быць, не зусім зразумелага».

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў Гродне 22 жніўня

«Вымушаныя трымаць спецназ на плошчах»

 — Сёння нас штурхаюць у прорву гэтага разладу. На заходняй мяжы неспакойна — бразгаюць зброяй, пагражаюць, адкрыта ўмешваюцца ва ўнутраныя справы нашай суверэннай дзяржавы

Войскі са спецназам павінны быць там на мяжы — я ж толькі што адтуль прыбыў да вас. А мы вымушаныя трымаць іх на вуліцах і плошчах, забяспечваючы законнасць і правапарадак. Хіба гэта нармальна, што салдаты павінны абараняць на мяжы гэты кавалак і нашу краіну, а мы вымушаныя гарантаваць бяспеку на плошчах. Да нас будуць рвацца — мы нават не заўважым.

Праз мяжу едуць розныя людзі. <…> І што мы бачым? Прыехалі - махаюць сцягамі, бузяць, вас спадзвігаюць на беспарадкі. Беспарадкі - ядро, завадатары — не гродзенцы, не беларусы. Яны сядзяць там пад Варшавай, пад Вільняй.

І вы бачылі, куды гэтыя альтэрнатыўшчыкі пабеглі. Іх жа ніхто не гнабіў і ніхто не выганяў з Беларусі. Яны самі мяне прасілі, каб я іх выратаваў і вывез — некаторыя. Некаторыя зрабілі круг праз Расію ва Украіну і там аселі.

Пытанне сёння не ў Лукашэнку. Я наеўся гэтага хлеба. Але ўявіце на хвіліну, што няма гэтага Лукашэнкі. Вы разумееце хто сёння б камандаваў войскамі на заходняй мяжы? Перад кім бы міністр абароны стаяў навыцяжку і дакладваў? Мы б ужо на гэтай плошчы не былі б гаспадарамі. Нас паламалі, пакрышылі і выплюнулі б!

Пра «бізун», «воз» і «лапці»

Лукашэнка распавёў, што краіну спрабуюць захопіць «без танкаў і самалётаў», а «трэба ў мазгі людзей утравіць гадасць і без грошай, без выдаткаў павярнуць іх у свой бок».

 — Але мы ж адукаваныя людзі, мы — беларусы. Няўжо мы не наеліся за стагоддзі жыцця пад гэтым бізуном у возе і ў лапцях гэтай бяды? Трымайце сваю зямлю, не аддавайце нікому. Таму што яна належыць не вам, не нам. Нашым дзецям яна належыць.

Лукашэнка расказаў, што ў Саюзнай дзяржаве і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) яго падтрымліваюць, а Еўрапейскаму саюзу (ЕС) не патрэбна яшчэ адна «цяжкая гуманітарная кропка» на знешняй мяжы пасля Украіны і Малдовы.

 — Таму даручаю Заходняму аператыўнаму камандаванню ўзяць на жорсткі кантроль перамяшчэнне ўсіх ваенных падраздзяленняў краін суседзяў НАТА. Дзяржаўнаму памежнаму камітэту узмацніць па ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы ахову. Перабіраць чалавека, які рухаецца сюды з неправамернымі мэтамі. Ні адзін баявік, ні адзін правакатар, ні адзін патрон не павінен патрапіць на нашу тэрыторыю, — сказаў Лукашэнка.

«Мы яшчэ не перамаглі каранавірус»

 — У эканоміцы сёння вялікая колькасць спраў і праблем. Мы яшчэ не перамаглі каранавірус, які таіцца — другая хваля пайшла па Еўропе. Вы што, хочаце, каб яна хлынула сюды? Таму што гэта велізарныя грошы. Мы 500 млн долараў убухалі на лячэнне нашых людзей і выратаванне. Вы ж мне не верылі, калі я казаў: не трэба ізаляваць людзей. Што цяпер кажуць заходнікі? Сёння два дні таму кіраўнік СААЗ заявіў: не трэба ўводзіць ізаляцыю, яна паказала сябе неэфектыўнай ў першай хвалі. А як мне было, калі не ўсё вы мяне падтрымлівалі, калі я адзін пайшоў супраць усяго свету і пераконваў вас? — сказаў Лукашэнка.

«Выявіць не натоўпамі, а акуратна — у нас ёсць усе спісы»

 — Людзі стаміліся — мы прывыклі жыць у спакойнай, ціхай, талерантнай краіне. Сілам Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці даручаю: на працягу суботы і нядзелі забяспечыць парадак на вуліцах Гродна і іншых гарадоў вобласці. Як бы каму не падабалася, трэба выявіць акуратна — не натоўпамі - акуратна выявіць усіх падбухторшчыкаў і правакатараў. У нас ёсць усе спісы іх. Трэба выявіць.

«Улада павінна быць уладай»

 — Сёння СМІ - гэта частка гібрыднай вайны, якая развязаная супраць Беларусі. Усё сканцэнтравана на СМІ. Пачалі ціснуць, цкаваць сем'і, запалохваць дзяцей, дзяржслужбоўцаў, вайскоўцаў, журналістаў. Многія ўжо атрымалі гэтыя сігналы. Гэта ненармальна. Гэта будзе спыняцца самым жорсткім чынам. Я толькі што сказаў: субота, нядзеля на роздум. У панядзелак — хай не крыўдзяцца. Улада павінна быць уладай.

Таксама Лукашэнка заявіў, што святары павінны «не ісці на повадзе ў адшчапенцаў» і займацца не палітыкай, а рэлігіяй. «Вам будзе сорамна і ганебна за пазіцыю, якую мы займаеце цяпер. І дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе», — сказаў Лукашэнка.

Ён успомніў «паўдзясятка ўрадаў у выгнанні», якія хочуць «пасекчы на кавалкі» краіну. «Ужо і тут дзе-нідзе сталі ўзнікаць асобныя цэнтры, пакуль не ўзбудзіла пракуратура крымінальную справу. Як толькі распачалі - палова ці больш там разбегліся, а гэтыя схаваліся пад плінтус. Мы выцягнем усіх», — сказаў Лукашэнка.

«Нам прапануюць паўзучае знішчэнне рускай мовы»

— У гэтым цудоўным рэгіёне людзі размаўляюць на рускай, беларускай, польскай і ўкраінскай. Нам прапануюць паўзучае знішчэнне рускай мовы. «За тыдзень пяройдзем на беларускую». Навошта? Хай людзі гавораць на той мове, на якой хочуць, — так было заўсёды, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён заклікаў пакінуць забастоўкі, у прыватнасці, успомніў «Гроднажылбуд». «У нас дастаткова ў краіне будаўнікоў», — пракаментаваў ён. «Далоў здраднікаў!» — загула натоўп. Людзі крычалі «Дзякуй!» і «Малайчына!».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024